На сайце ПЦ «Вясна» была зьмешчаная інфармацыя пра нібыта часовае прыпыненьне збору подпісаў у абарону бэрнардынскага кляштара з касьцёлам.

Як патлумачыў сустрашыня аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін, БХД не ініцыявала гэтую акцыю, а таму па вызначэньні і ня мае паўнамоцтваў на яе прыпыненьне. Адбылася блытаніна: БХД ладзіць кампанію па абароне права на свабоду сумленьня (збор подпісаў за зьмены ў адпаведны закон). Да яе далучыліся новыя ініцыятывы, памесныя цэрквы і хрысьціянскія дэнамінацыі, што і выклікала неабходнасьць часовага прыпыненьня акцыі.

Ад сябе сп. Шэін дадаў: «БХД, наадварот, цалкам падтрымлівае ідэю збору подпісаў і бярэцца там, дзе можа, дапамагчы».

Нагадаем, што збор подпісаў у абарону каталіцкіх храмаў пачаўся 7 сакавіка пасьля таго, як стала вядома пра намер Менгарвыканкаму перадаць помнік архітэктуры барока XVII ст. інвэстарам дзеля рэканструкцыі і прыстасаваньня пад гатэльны комплекс з басэйнам і аб’екты гандлёва‑бытавога прызначэньня.

Поўны тэкст звароту аргакамітэту партыі «Беларускаях хрысьціянская дэмакратыя» можна пабачыць на старонцы інтэрнэт‑газэты «Пагоня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?