У Мінску 23 мая з праграмай «Камбайнёры» выступіць вядомы расійскі музыкант Ігар Расцяраеў. Канцэрт пройдзе ў Джэкклабе (Jackclube), што па адрасе Няміга, 12.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце музыканта.
Kvitki.by пішуць, што цана білетаў па 150 тыс.
Ігар Расцяраеў -- акцёр тэатра «Буф», стаў вядомы сваімі песнямі сацыяльнага пратэсту, такая, напрыклад, як камбайнёры. Расцяраеў спявае пра іншую Расію, як у песні «Рамонкі» ды інш.
У ліпені 2011 года Ігар Расцяраеў атрымаў незалежную музычную прэмію «Стэпавы воўк» у намінацыі «Нешта» (гэтая прэмія дасталася таксама рэперу Нойз МС і „Ляпісу Трубяцкому“). Выступаў на галоўнай сцэне рок-фестывалю «Нашэсце».
Сам артыст у нядаўнім інтэрв’ю радыё «Зеніт» кажа:
«Шмат хто нават з майго роднага тэатра шчыра здзіўляецца, што я ленінградзец. Яшчэ раней усе падазравалі, што я «аднекуль-там», нейкі механізатар, які выпадкова патрапіў у артысты».
Шчымлівыя "Рамонкі"
Вельмі актуальная перад 9 Мая песня «Георгіеўская стужка»
Культавыя «Камбайнёры»
Глядзець таксама: "Камбайнёры" Ігара Расцяраева: песні пратэсту супраць гламуру