Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі на мінскі офіс радыёстанцыі «Рацыя» прыкладна ў 20:30. Яны абыходзілі кватэры, што знаходзяцца побач з плошчай Перамогі, дзе павінна адбывацца рэпетыцыя парада да 9 мая.

Дзверы ў памяшканне адчыніў дзяжурны журналіст Генадзь Барбарыч. Убачыўшы лагатып радыёстанцыі і аргтэхніку, праваахоўнікі выклікалі падмацаванне. У выніку вобыску канфіскаваны сістэмны блок і ноўтбук.

Радыё «Рацыя» вяшчае для беларусаў з Беластоку. У Беларусі журналісты радыёстанцыі не маюць акрэдытацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?