паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэта новы рэкорд цаны для твораў мастацтва, прададзеных з малатка.
Да гэтага часу найбольшая сума была выплачаная за карціну Пабла Пікаса "Аголеная на фоне бюста і зялёнага лісця", якая ў 2010 годзе была прададзеная на аўкцыёне за $106,5 млн.

Эксперты "Сотбіс" ацэньвалі працу Мунка ў $80 млн, пры гэтым падкрэсліваючы, што цана прагназавалася інтуітыўна і прадказаць выніковую цану немагчыма.

"Крык" Мунка – адзін з самых знакавых твораў мастацтва перыяду мадэрнізму. На думку крытыкаў, карціна выказвае пачуццё экзістэнцыйнага страху, што пераследуюць чалавека сучаснай цывілізацыі. Мунк стварыў 4 версіі карціны, дзве з якіх напісаны алеем, дзве - пастэллю. Выстаўленая на аўкцыён "Сотбіс" праца адносіцца да апошніх і з'яўляецца адзіным асобнікам, які захоўваецца ў прыватных калекцыянераў. Карціна адрозніваецца ад трох іншых асабліва яркай каляровай палітрай. На раме карціны ёсць аўтарскі надпіс, які тлумачыць яе сюжэт: "Мае сябры пайшлі далей, я застаўся ззаду, дрыжучы ад трывогі, я адчуваў вялікі Крык Прыроды".

Да гэтага часу ўладальнікам карціны быў нарвежскі мільянер Петэр Олсэн. Ён атрымаў карціну ў спадчыну ад свайго бацькі, багатага суднаўладальніка Томаса Олсэна, які быў сябрам і суседам Мунка.
Пачынаючы з 1920-х гадоў Олсэн-старэйшы апекаваўся мастаком, набываючы яго карціны. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нацыстаў, якія лічылі творчасць Мунка дэгенератыўнай, Олсэн арганізаваў вываз 74 твораў майстра з Германіі і тым самым выратаваў іх ад магчымага знішчэння.

Паводле словаў Петэра Олсэна, грошы ад продажу карціны ён збіраецца выдаткаваць на будаўніцтва музея, цэнтра мастацтваў і гатэля ў сваім сельскай маёнтку ў Нарвегіі.

Пакупнік карціны не абвешчаны. Аднак, паводле дадзеных заходняй прэсы, сярод калекцыянераў, якія маглі ўступіць у барацьбу за ўладанне карцінай Мунка, - расійскі прадпрымальнік Раман Абрамовіч, грэцкі суднаўладальнік Філіп Ніярхос і каралеўская сям'я Катара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?