Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў павялічыць экспарт святлодыёдных свяцільняў. Паводле інфармацыіпрэс-службы ўрада, такое даручэнне ён даў 2 мая падчас наведвання РУП «ЦКБ» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе абмеркаваў пытанні вытворчасці і рэалізацыі святлодыёдных свяцільняў.
Айчынныя святлодыёдныя свяцільні для
Кіраўнік урада даў даручэнне ацаніць перспектывы інтэграцыі з расійскімі партнёрамі. У РФ плануецца стварэнне ўласных буйных магутнасцяў па выпуску святлодыёднай прадукцыі. Зыходзячы з гэтага, трэба «выкарыстоўваць магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў, каб з канкурэнтаў станавіцца партнёрамі».
Спецыялісты падрыхтуюць прапановы аб тым, як больш актыўна выкарыстоўваць святлодыёдныя свяцільні ў Беларусі. «Што да ўнутранага рынку, ён дастаткова складаны ў сувязі з тым, што для насельніцтва і камунальнай гаспадаркі ідуць вялікія дзярждатацыі, і ў гэтым плане энергазберагальныя тэхналогіі ўкараняюцца вяла, — адзначыў прэм’
Кіраўнік урада даручыў Мінбудархітэктуры закладваць у новыя будаўнічыя нормы і правілы, а таксама тыпавыя рашэнні прымяненне святлодыёдных свяцільняў.
Беларускія вучоныя супрацоўнічаюць з кампаніяй «Філіпс», расійскімі, украінскімі і іншымі партнёрамі. Асноўная задача Цэнтра святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАНБ, створанага на базе «ЦКБ», — разгарнуць вытворчасць энергаэфектыўнай святлодыёднай тэхнікі. 65% плануецца экспартаваць, 35% — пастаўляць на ўнутраны рынак. Запланавана прыкметна пашырыць наменклатуру прадукцыі: выпускаць свяцільні не толькі для