03.05.2012 / 15:35

Лукашэнка: Да канца года заробак у Беларусі павінен скласці $500 21

Пра гэта ён заявіў 3 мая, прымаючы з дакладам старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Леаніда Козіка.

«Я, напрыклад, прыходжу да той высновы, што ў нас некаторыя кіраўнікі пачалі хавацца за фармулёўку прэзідэнта: ёсць прадукцыйнасць працы — ёсць заработная плата, няма прадукцыйнасці — няма зарплаты. Усё гэта правільна, толькі далей ідзе тое, што прадукцыйнасць працы трэба павышаць і кіраўнікі прадпрыемстваў павінны ўпіраць і вельмі моцна, для таго каб павысіць прадукцыйнасць працы, а значыць і павысіць заработную плату», — сказаў ён.

«Нам ўсё ж такі на ўзровень $500 да канца года трэба выходзіць, як мы і дамаўляліся. Таму і кіраўнікоў трэба ў гэтым плане не проста арыентаваць сёння, а ўжо падціскаць. А так многія разводзяць рукамі: ну чаго, няма прадукцыйнасці працы, прэзідэнт сказаў, зарплаты няма. Дык навошта гэты кіраўнік на вытворчасці?» — сказаў Лукашэнка.

0
Оставьте мне 100 баксов! / Адказаць
03.05.2012 / 15:49
А то начнете 500 баков нагонять, а окажется 30 баксов.
0
spamhaus / Адказаць
03.05.2012 / 15:53
Мая жонка настаўнік атрымлівае 1200000 руб., гэта каля 150$. Заробак яе падымецца у тры разы? Хлусьня!
0
Непрыхвасьцень / Адказаць
03.05.2012 / 15:54
Что, опять?! Такое бывает?..
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру