Гродзенскія мытнікі спынілі спробу правозу чатырох седлавых цягачоў у разабраным выглядзе цераз беларуска-літоўскую мяжу.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, для правядзення мытнага кантролю ў пункце пропуску «Прывалка» быў спынены рух двух грузавых транспартных сродкаў, якія па дакументах перавозілі «часткі грузавых аўтамабіляў, матацыклы». Груз накіроўваўся з Літвы ў Казахстан.

Праверыўшы тавар, супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні выявілі, што ў прычэпах грузавікоў перамяшчаюцца не проста дэталі. Першапачаткова былі знойдзеныя практычна поўнасцю сабраныя кабіны асобных транспартных сродкаў. Падчас далейшай праверкі высветлілася, што ў аўтацягніках пад выглядам запчастак перамяшчаюцца чатыры разабраныя цягачы: два маркі «Вольва» і два — «Рэно». Камплектнасць рам і дубліруючыя таблічкі на кабінах аўтамабіляў з’явіліся прамым пацвярджэннем таму, што гэта складнікі аднаго транспартнага сродку. Апрача таго, у грузавых памяшканнях кабін, што перамяшчаліся, былі знойдзеныя наогул не ўказаныя ў дакументах запчасткі.

Незаконны груз агульным коштам больш чым мільярд рублёў затрыманы. Па факце правапарушэння пачаты адміністрацыйны працэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?