03.05.2012 / 15:56

Змена маршрутаў на праспекце Незалежнасці з прычыны трэніровак ганаровай варты

У сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты і часовым абмежаваннем руху транспарту па праспекце Незалежнасці ад вул. Энгельса да вул. Казлова будуць зменены аўтобусныя маршруты.

4 і 5 мая з 22.00 да 24.00 рух аўтобусаў маршрутаў № 100, 115Э арганізуецца па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці ў абодвух напрамках без выканання прыпынкаў на змененым участку.

Рух аўтобусаў маршруту № 18 арганізуецца па вул. Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынкаў «Прасп. Незалежнасці» ў напрамку пас. Навінкі, «Казлова» ў напрамку ДС «Усходняя».

Рух аўтобусаў маршруту № 57 арганізуецца па вул. Пуліхава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава, Куйбышава ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынкаў «Прасп. Незалежнасці» ў напрамку вул. Няміга, «Казлова» ў напрамку ДС «Усходняя».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру