За тыдзень да сьвяткаваньня 50‑годзьдзя эўрапейскай інтэграцыі 44 адсоткі жыхароў найбольш населеных краінаў Эўразьвязу мяркуе, што іхняе жыцьцё пагоршылася з часу далучэньня да ЭЗ, так вынікае з вынікаў апытаньня, апублікаванага сёньня ў брытанскай газэце «Financial Times».

У дасьледаваньні, праведзеным «FT» i цэнтрам «Harris Poll» прынялі ўдзел жыхары Нямеччыны, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Гішпаніі.

Толькі адна чвэрць анкетаваных лічыць, што ўзровень жыцьця ў іх краінах палепшыўся пасьля далучэньня да ЭЗ. Аднак нягледзячы на мноства пярэчаньняў што да працы Брусэлю, якая ўспрымаецца як занадта бюракратычная, толькі 22 адсоткі лічыць, што пасьля выхаду з ЭЗ ім жылося б лепей. 40 адсоткаў перакананыя, што сытуацыя пагоршылася б.

35 адсоткаў анкетаваных лічыць, што эўраканстытуцыя мела б пазытыўны ўплыў на іх краіну, а 27 адсоткаў прытрымліваецца супрацьлеглай думкі – вынікае з зандажу. Найменшую падтрымку эўраканстытуцыя мае ў Вялікабрытаніі, дзе 48 адсоткаў баіцца зьменаў да горшага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?