03.05.2012 / 18:19

Лукашэнка: «Нашто масава знішчаць прыдарожныя лесапалосы?» 37

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да тэмы, якую падняла «Наша Ніва», — абурыўся высечкай лесапалосаў на Магілёўшчыне.

Аляксандр Лукашэнка выказаў насцярожанасць тым, што ўздоўж дарог выкарчоўваюць дрэвы і іншую расліннасць. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са старшынём Мінабалвыканкама Барысом Батурам. «Тое, што раней высаджвалі спецыяльна як ахоўныя палосы, сёння пачынаюць выдзіраць, рэзаць, пілаваць і гэтак далей. Добра, калі дзесьці гэта трэба зрабіць. Але навошта гэта рабіць масава? — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі агенцтва БелТА. — Мы не такія багатыя, каб марнаваць на гэта шалёныя грошы. Бо на гэтай палосцы асаблівага ўраджаю не атрымаеш. Ёсць месца на палях, цэлыя плошчы трэба раскорчоўваць.

То бок нашы продкі ўздоўж дарог высаджвалі дрэвы, а мы цяпер пачынаем пілаваць.
У Магілёўскай вобласці мяне гэта здзівіла».

«Наша Ніва» неаднаразова звяртала ўвагу на вырубку лесапалосаў.

Працы нібыта выконваліся паводле рашэнняў мясцовых уладаў, у прыватнасці кіраўнікоў аблвыканкамаў.
Работнікі лічылі такія дзеннямі няслушнымі, але не пярэчылі кіраўніцтву.

МБ

0
Ганна / Адказаць
03.05.2012 / 18:27
Такая ж жахлівая карціна, калі едзеш у Навагрудак, ці ў Іў'е. Столькі елак павысеклі. А яны такія прыгожыя і зімой ад снежных заносаў дарогі бароняць, больш бяспечна рухацца на аўто. Мы якраз нафоткалі і хацелі даслаць у Генпракуратуру. але ж не дзіва гэта не указ Лукашэнкі. як мы думалі, а чыя-та дурная ініцыятыва.
0
Nought / Адказаць
03.05.2012 / 18:35
Ага, лучезарный как обычно ни при чем. Ва усем винаваты унутраные агенты госдепа!!!!
0
ералаш / Адказаць
03.05.2012 / 18:39
Ой, а бабы гаварылі, што эта всё ад парцізанаў дзелаецца? Ціпа, в вайну так была... Срочна закапывайце дрэвы назад! Можна пластмасавыя- калі што, то апяць павыдзёргіваеце. Хто там у нас алігарх па пластмасам? Нада арганізаваць госзаказ на выпуск іскуственнай прыдарожнай расціцельнасці. А што, вот парыкі носят і красіва, і зачос не нада рабіць. А інцярэсна, сколька стоіла всё эта парубіць павсюду? Ну не бясплатна ж выслужваліся? Дык скока пайшло з бюджэту на навядзеніе этава врэднага парадка? Пусць даложыт Следчы Каміцет пра вредзіцелей нашай флоры!
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру