Жонка палітвязня Алена з маленькай дачкой Вікай і сынам Валянцінам зладзілі 3 мая акцыю на пляцоўцы ля піраміды «Марка-сіці» побач з аўтобусным прыпынкам «Плошча Свабоды».

Алена з сынам разгарнулі плакат, на якім вялікімі чырвонымі літарамі было напісана «Дзецям патрэбен бацька!».
На плакаце таксама былі размешчаны фотаздымкі Сяргея Каваленкі з дзецьмі, а насупраць — дзетак без бацькі. Пад фота надпіс:
«Сыну 7 год патрэбна бацькоўскае выхаванне! Дачцэ 10 месяцаў неабходна бацькоўская любоў».

У гэты час (каля 16-й) на прыпынку грамадскага транспарту было шмат людзей. І, як ні дзіўна, аніводнага супрацоўніка міліцыі. Людзі назіралі з зацікаўленасцю. Некаторыя падыходзілі да Алены паразмаўляць.

На прыпынку нават узнікла спрэчка паміж пенсіянеркамі наконт таго, ці справядлівыя ў Беларусі суды. Некалькі маладзёнаў здымалі акцыю на мабільныя тэлефоны.

Пікет доўжыўся каля 20 хвілін, пасля чаго Алена з дзецьмі сышла дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?