Як паведаміла дырэктар інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» Алена Пліс, гэта мерапрыемства заклікана зрабіць Мінск больш прывабным для турыстаў.

У межах летняга музычна-турыстычнага сезона з мая па верасень кожную суботу з 12.00 па 13.00 на балконе ратушы будуць выступаць музыканты. На пляцоўцы каля ратушы канцэрты таксама плануецца праводзіць з 19.00 да 20.00.

У дзень адкрыцця летняга музычна-турыстычнага сезона на балконе ратушы з 12.00 да 13.00 выступяць касцюмаваныя музыканты, якія выканаюць творы для духавых інструментаў. Побач у скверы тым часам забаўляць публіку будуць жывыя скульптуры, якія прадставяць пэўныя вобразы.

З 12.00 да 15.00 экскурсіі па Мінскай гарадской ратушы будуць бясплатнымі для ўсіх ахвотных.

У канцэртнай зале «Верхні горад» з 13.00 да 15.00 будзе гучаць класічная музыка ў выкананні музычнай капэлы «Санорус» пад кіраўніцтвам Аляксея Шута і іншых ансамбляў. Каля ратушы таксама выступіць ансамбль народнай музыкі і песні «Церніца», гарадскі тэатр «Прымхі Мельпамены» і іншыя музычныя калектывы Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?