19.03.2007 / 16:57

Сёньня пройдзе малебен на прыступках касьцёла сьв. Язэпа 2

19 сакавіка спаўняецца два гады, як каталікі моляцца за вяртаньне храма.

У панядзелак, а 18‑й гадзіне, на прыступках былога касьцёла Сьв. Язэпа (вул. Кірылы і Мяфодыя, 8) пройдзе малебен.

Сёньня каталікі сьвяткуюць дзень сьв. Язэпа, таксама сёньня — спаўняецца два гады штодзённым малітвам за вяртаньне касьцёла на ягоных прыступках.

Ул. інф.

0
Astranom / Адказаць
20.03.2007 / 02:42
Усё прайшло файна, сёння сабралося больш, чым звычайна, людзей. Мне падалося, што пад сотню. Нават ГБ-шнік прыехаў з камерай здымаць :). Але і сотня людзей - нішто перад машынай разбурэння. Прыходзьце ўсе, хто зможа, па магчымасці, кожны дзень (а 18.20) на прыступкі касцёла на малітву. Калі кожны дзень нас будзе хаця б столькі, колькі было сёння, можа, штосьці зрушыцца з месца. Гэта датычыцца не толькі каталікоў, любы жадаючы можа прыйсці і ціха памаліцца любой малітвай ці сваімі словамі, нават, проста пастаяць побач - гэта таксама будзе на карысць. Далучайцеся! Не забывайце, што толькі масавыя акцыі вернікаў прывялі да адкрыцця Чырвонага касцёла і Катэдры!
0
Civis Rom. / Адказаць
20.03.2007 / 09:25
Хвала Хрысту ! дзякуй усім за супольную малітву, за тое, што былі ўчора разам ля Св. Язэпа. Прашу ўсіх актыўна падтрымаць збор подпісаў у сваіх асяродках, а таксама быць гатовымі да іншых рашучых дзеянняў па адстойванні інтарэсаў Касцёла, хрысціянскіх каштоўнасцяў у жыцці, атмасфера якога на вачах пачынае нагадваць часы Нерона і Калігулы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру