Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра,

у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–16°С, максімальная днём 18–24°С, па паўднёвым усходзе да плюс 27°С.

У Мінску ў суботу ноччу і раніцай кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 12–14°С,

максімальная днём 19–21°С.

У наступныя двое сутак па краіне будзе воблачна з праясненнямі. У нядзелю, 6 мая, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 5–10 м/с, днём па захадзе краіны месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 6–12°С,

максімальная днём 18–24°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 13–15°С, днём 25–27°С.

У панядзелак, 7 мая, ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 3–10°С, па паўднёва-ўсходняй палове 11–14°С;

максімальная днём ад плюс 12°С па паўночным захадзе да плюс 24°С па паўднёвым усходзе краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?