які ў інтэрв’ю шэрагу СМІ заявіў, што амерыканскае пасольства ў Пекіне фактычна вымусіла яго пакінуць будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва, дзе ён хаваўся пасля ўцёкаў.
«Калі гэтыя паведамленні — праўда, то гэта змрочны дзень для свабоды. Гэта ганебны дзень для адміністрацыі Абамы», — цытуе Reuters
У чацвер Чэнь Гуанчэн, які знаходзіцца ў адной з пекінскіх бальніц, датэлефанаваўся на слуханні ў кангрэсе ЗША і заявіў, што баіцца за жыццё сваіх сваякоў.
«Я расчараваны работнікамі амерыканскага пасольства, — заявіў дысідэнт у інтэрв’ю тэлекампаніі CNN. — Яны давалі мне зразумець, што трэба пакінуць будынак прадстаўніцтва. Абяцалі быць са мной у бальніцы, але хутка зніклі».