Ужо другі месяц студэнты шматпавярховага інтэрната № 2 БДУ вымушаны карыстацца лесвіцай. Прычына — не працуюць ліфты, гаворыцца ў лісце, што прыйшоў у Рэдакцыю.

«У інтэрнаце паломка ліфта стала звычайнай справай. Але вось ужо колькі часу мы не можам дакачацца рамонтнікаў. Амаль адразу мы спрабавалі сабраць подпісы і звярнуцца да дырэктара студэнцкага гарадка Чарапеннікава М.Б. Пад зваротам падпісалася каля 150 чалавек, у асноўным жыхары верніх паверхаў. На гэта дырэктар паабяцаў вырашыць пытанне цягам двух тыдняў і сказаў, што рамонт каштуе усяго 60 тыс. рублеў. Нібыта дэталь павінны прывезці з Магілёва, бо ў Мінску не знайсці.

Мы пачакалі гэты час, і нават болей, але нічога так і не было зроблена. Кожны год мы збіраем сродкі на «патрэбы інтэрната», чаму зараз імі не скарыстацца? Ці гэтых сродкаў даўно няма?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?