Лекары з Германіі, якія аглядалі былога прэм'ер-міністра Юлію Цімашэнка, паведамілі, што яна пагадзілася на лячэнне хворай спіны ў мясцовых умовах.

Раней яна настойвала на тым, каб ёй дазволілі лячэнне ў Германіі. Паводле яе слоў, яна была збітая ў турме і трымае галадоўку, пратэстуючы супраць прысуду, які быў, на яе думку, палітычна матываваным.

Пракуратура адмаўляе, што Цімашэнка была збітая, але пацвярджае, што яе даставілі ў бальніцу прымусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?