4 мая актывісты «Zмены» — маладзёжнага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» правялі ў Мінску чарговы флэшмоб, скіраваны гэтым разам супраць латарэйнага бізнесу.

Каля сямі пунктаў продажу латарэйных білетаў у раёне мінскага Камароўскага рынку яны правялі перформанс «Купі білет "Спартлато" — падтрымай рэжым». На думку ўдзельнікаў флэшмоба, верыць у сумленнасць такіх гульняў з дзяржавай — наіўнасць, а, набываючы латарэйныя білеты, людзі фінансава падтрымліваюць беларускі рэжым, які мае велізарныя даходы ад латарэйнага бізнесу.

Сваёй акцыяй прадстаўнікі «Zмены» хацелі таксама заявіць пра безвыніковасць націску праваахоўных органаў і судовага пераследу, які зазнае лідар маладзёжнага крыла кампаніі «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?