Івана Амельчанку, які падчас сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» трымаў плакат «Мусарок» побач з невядомым відэааператарам у цывільным, ужо тыдзень шукаюць праваахоўныя органы. Кожны дзень каля ягонай кватэры дзяжураць супрацоўнікі міліцыі.

Маці Івана Амельчанкі на гэтым тыдні патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што жадаюць выклікаць маладзёна ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Між тым, гэтая справа на дадзены момант ужо закрытая.

Відэа тэлеканалу «Белсат» з «Чарнобыльскага шляху»:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?