А нарадзіўся Апанас Цыхун недалёка Гродна, у вёсцы Кунцаўшчына, каля знакавай беларускай вёскі Лаша — радзімы славутага акадэміка Яўхіма Карскага.У той самы 1910 год нарадзіліся даследчык Сусветнага акіяна
Апанас Цыхун у маладыя гады.
Апанас Цыхун дзясяткі гадоў збіраў духоўныя скарбы па Гродзенскім раёне.
94-годдзе Апанаса Цыхуна, 5 мая 2004 года.
Кожны год 10 сакавіка ці 5 мая да магілы Апанаса Цыхуна прыходзяць людзі.
Лёс акадэміка Карскага, яго праца зрабілі вялікі ўплыў на жыццё Апанаса Цыхуна. Малая радзіма Карскага знаходзіцца за сем кіламетраў ад шашы Гродна — Ваўкавыск, над рэчкай Лашанкай. У вёсцы яшчэ адчуваецца дух Карскіх, захавалася памяць пра іх. У Лашы пахаваны Іван Карскі — родны дзядзька Яўхіма Карскага, які збіраў матэрыялы па беларускім фальклоры і этнаграфіі. Аб жыхарах Лашы
Іван Карскі пісаў, што некаторыя лашане называлі сябе ліцвінамі, але большасць — тутэйшымі: «Мы тутэйшыя. Наша старана ні руска, ні польска, а забраны край».
У Лашы Апанас Цыхун вучыўся сам, потым настаўнічаў. 19 снежня 1964 года ён са сваімі аднадумцамі адчыніў музей акадэміку Яўхіму Карскаму.
Апанас Цыхун з дзяцінства памятаў, як яго бацька ўзгадваў пра Карскага, прыпыніўшы воз з сенам каля ЛашанскайСвята-Мікалаеўскай царквы.
Як калісьці аб’ездзіў і абышоў пехатою шматлікія мястэчкі і вёскі Яўхім Карскі, пішучы «Беларусаў» і ствараючы этнакарту, так і
Апанас Цыхун дзясяткі гадоў збіраў духоўныя скарбы па Гродзенскім раёне.Толькі ў гады назалежнасці з’явіліся людзі, якія дапамаглі яму ў выданні кніг з назапашаных матэрыялаў.
Першую кнігу пра Яўхіма Карскага ён выдаў ў 1992 годзе. Праз год — «Скарбы народнай мовы». У прадмове да яе прафесар і рэдактар Павел Сцяцко напісаў, што гэта «плён працы Заслужанага настаўніка Беларусі, скіраванай на выяўленне і захаванне для нашчадкаў неацэнных моўных залацінак родных яму гродзенскіх гаворак».
Ніл Гілевіч, чытаючы і «смакуючы» гэтую кнігу, напісаў артыкул «Подзвіг настаўніка». Каб у кожным раёне Беларусі знайшоўся настаўнік, які напісаў бы такую кнігу, наколькі багацейшай стала б нашая агульная спадчына!
Пазней былі кнігі «Легенды і балады Гродзеншчыны», «Песні з народных глыбіняў», «Пройдзеныя
10 сакавіка 2005 года гродзенская зямля развіталася з адным з апошніх заходнебеларускіх інтэлігентаў, узгадаваных традыцыйнай народнай культурай гэтых мясцін.
Ён умеў сябраваць з людзьмі розных пакаленняў і нацыянальнасцяў, даглядаў сад і вуллі пчолак, меў выдатны голас, напамяць чытаў шматлікія творы нават у
Невыпадкова на свае вечарыны яго часта запрашалі разам выступіць А.Карпюк, В.Быкаў, Д.Бічэль.
Разам са сваім сябрам, гродзенскім кампазітарам А.Шыдлоўскім Апанас Цыхун напісаў гімн беларускай мове,адзін з варыянтаў якога надрукавала «Наша Ніва». Ён вёў перапіску і даваў блізкім сябрам пачытаць услых цікавыя лісты ад Б.Кіта, В.Быкава, Н.Гілевіча, Я.Брыля… Яго запрашалі выступіць шматлікія навучальныя ўстановы Гродзеншчыны для папулярызацыі беларускай мовы і культуры…
Фонд Апанаса Цыхуна захоўваецца ў Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага. У Гродзенскай гімназіі № 1, у музеі Яўхіма Карскага зроблены стэнд, прысвечаны памяці Апанаса Цыхуна. У вёсцы Луцкаўляны ў музеі на суседніх стэндах захоўваюцца асабістыя рэчы і дакументы акадэміка Яўхіма Карскага, настаўніка і краязнаўца Апанаса Цыхуна, настаўніка, наркама асветы і правадніка беларусізацыі Антона Баліцкага (родам з недалёкіх Балічаў), нагадваючы экскурсантам аб мясцовай традыцыі захаванні памяці пра слаўных беларусаў лашанскіх ваколіц. Спадзяемся, хутка выйдуць з друку ў серыі «Гарадзенская бібліятэка» новыя часткі трохтомнай працы А.Цыхуна «Скарбы беларускай мовы».
Кожны год 10 сакавіка ці 5 мая каля магілы Апанаса Цыхуна збіраюцца яго сябры, знаёмыя, прыхільнікі творчасці, каб аддаць даніну памяці, пакласці кветкі, пачытаць яго вершы.
Сабрана ўжо больш за 100 подпісаў пад зваротам да гарвыканкама з прапановай назваць адну з вуліц Гродна імем заслужанага настаўніка Беларусі, ветэрана вайны і працы, фалькларыста, паэта і краязнаўца Апанаса Цыхуна.
Такія шчырыя з добрай душой і сэрцам беларусы вартыя доўгай памяці…
* * *
Апанас Цыхун. Родная мова
О, матчына мова! Крывіцкая мова!
У роднай старонцы красуй, маладзей!
Хоць нелюдзі сыкаюць, ладзяць аковы,
А ты нам на славу звіні, прыгажэй!
Хай злыдні лютуюць,
грымяць навальніцы —
Цябе не заглушаць ніколі, о не,
бо выткана ты нам са звону крыніцаў,
дзе сын Беларусі спрадвеку жыве.
Дзе шлях свой цярэбіць да Балтыкі Нёман,
Дзе дрэмле ўрачыста ў вяках Белавеж,
Дзе клікала ў бой з крыжакамі Пагоня —
там, родная мова, між нас не заснеш!
Ты, родная мова, як звон жаўруковы,
Як неба прываблівых думак і мар!
Ты нацыі нашай жыцьцё і аснова —
бясцэнны скарб сэрцаў, прадзедаўскі дар!
«Наша Ніва» № 11 (273), 22 сакавіка 2002 г.