У акцыі узялі удзел блізу паўсотні чалавек, паведамляе радыё «Свабода» Праз гадзіну пасьля пачатку мітынгу быў распачаты збор подпісаў пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай апэратыўнага вырашэньня праблемаў, найбольш набалелых для інвалідаў. Самая галоўная зь іх — даступнасьць асяродзьдя, яго безбар’ернасьць.

Найбольш распаўсюджаныя плякаты ў шэрагах мітынгоўцаў — «Хопіць нас ігнараваць», «Мы такія ж жыхары нашай краіны, як і ўсе» і г.д.

Гэтаксама адно з патрабаваньняў да ўладаў — каб Беларусь падпісала Канвэнцыю ААН па абароне правоў інвалідаў.

Адзін з арганізатараў акцыі — Сяргей Драздоўскі, прадстаўнік грамадзкага аб’яднаньня «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў». Ён першы ўзяў слова.

Спадар Драздоўскі ўдакладніў, што 5 траўня лічыцца традыцыйным міжнародным днём салідарнасьці інвалідаў у барацьбе за свае правы і супраць дыскрымінацыі. Кожны год людзі з абмежаванымі магчымасьцямі акцэнтуюць увагу на нейкай адной праблеме. Сёлета беларускія інваліды гавораць пра безбар’ернае асяродзьдзе, паколькі людзей у вазках на вуліцах як не было, так няма і цяпер. Больш вузкі акцэнт — даступнасьці жытла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?