05.05.2012 / 15:08

Дактары выратавалі дзяўчынку, якой дэльтаплан разбіў галаву 3

Яна пакуль вучыцца ў дома і чакае пластычнай аперацыі.

Гродзенскія лекары выратавалі 14-гадовую Алісу, пацярпелую ад прапелера дэльтаплана, піша «Гродзенская праўда».

У кастрычніку 2011 года ў вёсцы Гродзенскага раёна ад лопасцяў дэльтаплана пацярпела дзіця. Бацька Алісы папрасіў жыхара вёскі, у якога быў лятальны апарат, пракаціць дачку. Спачатку дзяўчынка ўбачыла пробны палёт. Калі дэльтаплан прызямліўся, Аліса кінулася займаць месца. Лопасць шруба ўдарыла яе па галаве. Удар быў такой сілы, што на галаве дзяўчынкі зламаўся шлем. Аліса атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму.

З мінімальнымі шанцамі на жыццё дзяўчынка трапіла ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. На шчасце, апынулася ў руках дасведчанага лекара-нейрахірурга Андрэя Шведа. З удзелам загадчыка нейрахірургічнага аддзялення Алега Дзямешчыка ў аперацыйнай рану ачысцілі, выдалілі нежыццяздольныя тканкі, гематому. Гэта заняло каля трох гадзін! Выратаванне працягнулі ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі пад кантролем загадчыка аддзяленнем Пятра Герасімчыка.

Праз восем дзён дзяўчынка стала прыходзіць у сябе. Яшчэ праз тыдзень яе перавялі ў нейрахірургічнае аддзяленне. Зноўку вучылі есці, мыцца, садзіцца.

Праз месяц пасля аперацыі Аліса ўжо магла хадзіць. Дзяўчынку выпісалі без сур'ёзных неўралагічных дэфектаў: яна размаўляе, чытае, піша, ходзіць ... Сёння яна практычна здаровая, вучыцца ў дома. У будучыні ёй трэба будзе пластычная аперацыя.

0
N / Адказаць
05.05.2012 / 16:53
Звычайна ў такiх выпадках дзякуюць Богу, але тут хочацца падзякваць і Богу, і дактарам.
0
123 / Адказаць
05.05.2012 / 17:22
дактарам пашана и дзякуй, а вось бацьку...............
0
Danik / Адказаць
05.05.2012 / 19:21
Дзякуй Пану Богу! А помнік усё роўна Лукашэнку паставяць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру