05.05.2012 / 15:24

Даследчыкі: Гістарычная драўляная забудова Гомеля пад пагрозай поўнага знішчэння 3

Глядзі таксама Драўляная візітоўка Гомеля

Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака» 4 мая правяла другую экскурсію з цыкла «Горад, які знікае». У экскурсіі па гістарычным цэнтры горада, дзе многія старыя дамы мясцовыя ўлады плануюць знесці, прынялі ўдзел каля 50 чалавек.

Як паведаміў БелаПАН старшыня «Талакі» Яўген Меркис, маршрут экскурсіі пралёг па той частцы старога Гомеля, якая вядомая як Хросная Слабада. Гэта адзін са старадаўніх раёнаў горада, які размяшчаўся паміж сучаснымі вуліцамі Пралетарская, Камісарава, Фрунзе і Гагарына. Сваю назву атрымаў з-за маленькага храма, вакол якога ў другой палове XVII стагоддзя пачалі масава сяліцца стараверы з Расіі.

«Гістарычная драўляная забудова Гомеля знаходзіцца цяпер пад пагрозай поўнага знішчэння. Згодна з нядаўна зацверджаным новым генпланам развіцця горада, усю аднапавярховую забудову ў цэнтры, нягледзячы на яе гістарычную, архітэктурную або мастацкую каштоўнасць, плануюць знесці. Намаганні гомельскіх гісторыкаў і актывістаў па стварэнні спецыяльных ахоўных зон або музеяў пад адкрытым небам пакуль застаюцца марнымі», — падкрэсліў Меркис.

Праводзіў экскурсію навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея народнай творчасці краязнаўца Андрэй Скідан. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што шпацыр па Хроснай Слабадзе дапамагла даведацца, як жылі стараверы і што яны дадалі ў жыццё старога Гомеля, азнаёміцца з асаблівасцямі архітэктуры гэтага раёна горада, у тым ліку ўнікальнай стараверскай Іллінскай царквы.

0
Гамяльчук / Адказаць
05.05.2012 / 19:51
На жаль, шмат гамельчукоў, звычайна гэта былыя калгаснiкi, мяркуюць пра драўляны Гомель па закатаных па вокны ў асфальт, заляпаных брудам дамах магiстральных вулiц. А мясцовыя начальнiкi толькi падлiваюць алей у вогнiшча невуцтва эпiтэтамi накшталт "пакошаныя". Не ведаю, пад якiм вуглом начальнiкi глядзяць на дамы, бо большасць будынкаў прыгожыя i дагледжаныя. А звезцi найбольш каштоўныя будынкi ў кучу па-першае фiнансава нерэальна, па-другое, дамы адарваныя ад маляўнiчага рэльефу, ад садоў будуць некропалем, а не музеем.
0
яська / Адказаць
06.05.2012 / 01:23
это не ошибка и не попытка улучшить лицо города. это нормальный такой геноцид. как в древнем Китае и Рейхе сжигали книги - так у нас уродуют город, ампутируют то, что ценно, то, что не вписывается в рамки квадратно-гнездового способа хозяйствования людей, которые, по сути, должны беречь и умножать дорогое и ценное. тольк дорогое в наше время почему-то выражается в сотнях белотугриков за аренду и в единицах пластиковых окон на определенное количество жилых метров. противно. не больно уже, не тяжко -противно. больно было, когда под шумок, подло сносили Колонтай. потому что казалось - это ошибка, все можно поправить. а теперь понятно. это просто уничтожение. сознательное, экономически выгодное. ну и не без отката надо думать, да... людей, уничтожающих прошлое можно только пожалеть. ибо не ведают etc. но такие вещи просто так не проходят.
0
northbelarusan / Адказаць
07.05.2012 / 03:19
Лучше бы сносили совковые бетонные серые панельки!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру