05.05.2012 / 15:54

З «Граніту» звольнены Мікалай Карышаў 4

Ён з'яўляецца намеснікам старшыні суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу.

У сувязі са сканчэньнем кантракту з прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах звольнены намесьнік старшыні суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Карышаў. Яго паплечнікі па прафсаюзе называюць гэтую справу палітычна матываванай і зьбіраюцца судзіцца.

Пра тое, што кантракт ня будзе працягнуты, Мікалая Карышава папрэдзілі за месяц. 5 траўня, калі спадар Карышаў прыйшоў на працу, яму сказалі, што ёсьць загад начальства на працоўнае месца яго не дапускаць. Распавядае Мікалай Карышаў:

«Ні з чым не азнаёмілі, ні з загадам, ніяк гэта не пракамэнтавалі. Ну, я кажу, то хоць загад, маўляў, давай які-небудзь, каб я расьпісаўся. Працоўную маю аддавай... Нічога ў яго няма, нічога ён ня ведае».

Спадар Карышаў перакананы, што звальненьне зьвязанае зь ягонай дзейнасьцю ў незалежным прафсаюзе: «Гэта ўсё зьвязана з маёй прафсаюзнай дзейнасьцю. Калі б ня быў я ў прафсаюзнай арганізацыі, яны б не звальнялі. Хаця б я там парушыў, хаця б я там п’яны прыйшоў, як ёсьць выпадкі нават... Гэта проста расправа нада мною. Яны мне гэта адразу і сказалі...»

Такой жа думкі прытрымліваецца і сакратар незалежнага прафсаюзу на «Граніце», юрыст па адукацыі Анатоль Літвінка. Ён кажа, што каб звольніць, супраць Карышава сфабрыкавалі дысцыплінарныя спагнаньні, якія зьяўляюцца падставай для непрацягненьня кантракту: «А падставай стала накладаньне дысцыплінарных спагнаньняў. У адзін дзень яму зрабілі два дысцыплінарныя спагнаньні. Яны проста ведалі, што каб не працягнуць кантракт, неабходна было зрабіць дысцыплінарнае... Хаця б адно, але зрабілі адмыслова два за дзень».

Мікалай Карышаў кажа, што справа супраць яго сфальсыфікаваная і ён будзе абскарджваць гэта ў судзе. Пры гэтым спадар Карышаў зьбіраецца адстойваць свой гонар, а ня дабівацца вяртаньня пасады: «Мне проста сорамна, што я працую на такім буйнейшым прадпрыемстве і атрымоліваю такія капейкі — 200 даляраў. У далейшым, нават калі б я апраўдаўся, я б усё роўна звольніўся і зьехаў бы...».

0
Франак Нырка / Адказаць
05.05.2012 / 19:23
Спадар, Козік. Вы сапраўды ўзначальваеце галоўны прафсаюз краіны, які прэтэндуе на каардынацыю ўсіх астатніх прафсаюзаў, або Вы намеснік галоўнага наймальніка краіны? Хто яшчэ крамя Вас павінен у падобных абставінах займацца абаронай правоў працоўнага ў першую чаргу, а яшчэ і калегі?
0
re / Адказаць
05.05.2012 / 21:56
Франак Нырка напiсаў(ла) 5 мая 2012 у 19:23 Спадар, Козік. Вы сапраўды ўзначальваеце галоўны прафсаюз краіны ... ==================== Спытала баба імратэнта!
0
Рабочы / Адказаць
06.05.2012 / 09:11
"Граніт"- найбуйнейшае прадпрыемства Еўропы ў сваёй галіне і плоціць сваім работнікам толькі 200 даляраў. Сорамна павінна быць кіраўніцтву прадпрыемства ды тамтэйшым афіцыйным прафсаюзам за такое становішча. Замест таго, каб хоць неяк паправіць эканамічнае становішча прадпрыемства, яны займаюца паляваннем на няўгодных ім работнікаў, якія наважыліся ўголасм заявіць аб праблемы прадпрыемства. Ганьба такім кіраўнікам і прафсаюзам!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру