На наступным тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду для штогадовых летніх прафілактычных і рамонтных работ на трубаправодах. Як паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, першы этап адключэння пачнецца 10 мая.

Гарачая вада будзе адключана ў спажыўцоў: па вуліцах К.Лібкнехта, 54—70, 43а, 49—135, 80—108, 110—124, 128-130; Р.Люксембург, 80—178, 89—197, 105—115, 112, 110; праспекце Жукава, 17-27; праспекце Дзяржынскага, 3—7, 10, 53—59, 60; вуліцах Прылукская; Гурскага; Глаголева; Я.Маўра, 1—7, 10—18, 20—70, 47—53, 9—35; Бельскага, 15—23, 25—33, 35—69, 60, 62; Адоеўскага, 28—48, 81—87, 93—109; праспекце Пушкіна, 1—29, 31—33; вуліцах Я.Коласа, 37, 12—36; П.Броўкі, 4—24; Сталетава, 2; Мендзялеева, 20—30; Талбухіна, 1—15; Радыяльная, 7—15, 16, 34—40, 40а—58; Ваўпшасава, 15—35, 16, 42, 42а; Ангарская (апрача 2—6, 3—19); Астрашыцкая, 2—14, 3а—23; Гарадзецкая, 3—15, 2—70; Гінтаўта, 4—48, 50б, 5а, 5б, 5в, 9; Шугаева, 3—13, 15—23; Русіянава, 1—5, 7а, 4, 7—29, 6—52; Ложынская, 7—23, 22; Шафаранянская, 2—18, 3, 11; Падгорная, 67; Скарыны, 13, 15, 15а, 8—24, 32, 33, 37, 38; у в/ч 3214; па вуліцах Уручская, 1—17, 2—10; Нікіфарава, 3—49, 2—22; Старынаўская, 4; у акадэмгарадку па вул. Купрэвіча і Скарыны; вуліцах Падлесная, 83; Дуніна-Марцінкевіча, 2/2, 4/2, 6 і інш.

Больш падрабязная інфармацыя — на сайце Мінгарвыканкама ў раздзеле «Актуальна».

Падчас выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправодаў, папярэджваюць у сталічнай адміністрацыі. Пра факты цечы вады або парання з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту Мінгарвыканкам заклікае тэрмінова паведамляць дыспетчару філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах 298-27-27, 298-27-37, дыспетчару ЦДС РУП «Мінскэнерга» па тэлефоне 227-35-24 або ў КУП «ЖЭУ».

«Улічваючы, што цеплазабеспячальнай арганізацыяй прымаюцца меры па скарачэнні тэрміну адключэння гарачага водазабеспячэння ў перыяд планавых работ па падрыхтоўцы гарадской гаспадаркі да працы ў восеньска-зімовы перыяд 2012—2013 гг., час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны. У выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, што патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, тэрміны не будуць перавышаць 14 сутак», — запэўнілі ў Мігарвыканкаме.

Дадатковую інфармацыю пра канкрэтныя тэрміны ўключэння гарачага водазабеспячэння ў спажыўцоў пасля правядзення прафілактычных рамонтных работ можна атрымаць у адпаведных КУП «ЖЭУ», якія інфармуюцца цеплазабеспячальнай арганізацыяй аб фактычных зменах тэрмінаў уключэння гарачага водазабеспячэння, зазначылі ў адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?