Адзін чалавек загінуў, другі атрымаў сур'ёзную траўму галавы -- у такія сур'ёзныя наступствы выліўся, на першы погляд, дробны канфлікт двух дачнікаў у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці.

Як піша tomin.by са спасылкай на начальніка Жабінкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандра Дзягель,

два дачнікі пасварыліся з-за таго, што сын аднаго з іх справіў пільніцу ў неналежным месцы.
Раззлаваны гэтай акалічнасцю дачнік схапіў стрэльбу і кол і накінуўся на суседа. Суседу ён калом нанёс некалькі моцных удараў па галаве, а потым стрэліў у сэрца яго зяцю.
Падазраваны з месца злачынства збег і зараз знаходзіцца ў вышуку.
Яму 57 гадоў, раней ён працаваў настаўнікам, бацька траіх дзяцей. Заведзена крымінальная справа.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?