За дзясяткаў кіламетраў ад Токіа пранёсся магутны тарнада, знішчаны дзясяткі дамоў, яшчэ тысячы засталіся без электрычнасці, паведамляе Associated Press.

Паводле выратавальных службаў, пацярпелі 30 чалавек, 10 з іх шпіталізаваныя, прычым 14-гадовы падлетак знаходзіцца ў цяжкім стане. Тарнада пранёсся непасрэдна над горадам Цукуба за 60 кіламетраў на паўночны ўсход ад Токіа.

Японскі тэлеканал NHK перадае, што разбурана 200 дамоў, ратавальнікі пакуль могуць пацвердзіць толькі інфармацыю пра 50 пацярпелых ад стыхіі памяшканняў.

Паводле інфармацыі энергетычнай кампаніі TEPCO, без электрычнасці засталося 24 тысячы дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?