У Маскве апазіцыя праводзіць сёння — напярэдадні інаўгурацыі прэзідэнта Расіі, што адбудзецца заўтра — акцыю «Марш мільёнаў». З уладамі горада ўзгоднена шэсце па вуліцы Вялікая Якіманка і мітынг на Балотнай плошчы.

Актывісты з розных рэгіёнаў Расіі паведамляюць, што ўлады перашкаджаюць іх выезду ў сталіцу для ўдзелу ў маршы. Паведамляецца таксама аб затрыманні ўдзельнікаў акцый у падтрымку маскоўскага маршу ва Уладзівастоку і Хабараўску.

Частка апазыцыі ў Маскве мае намер правесьці сёння несанкцыянаваную акцыю — грамадзянскі сход -у раёне Манежнай плошчы. Тамсама пратэставаць супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў маюць намер нацыяналісты. Паліцыя папярэдзіла, што недазволеныя акцыі будуць спыняцца.

Прыхільнікі Уладзіміра Пуціна з Агульнарасійскага народнага фронту правядуць сёння акцыю на Паклоннай гары. Яны будуць адзначаць гадавіну свайго аб’яднання. Мэрыя Масквы заявіла, што гэтая акцыя не патрабуе ўзгаднення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?