Радыёстанцыі «Эхо Москвы», тэлеканал «Дождь», выдавецкі дом «Коммерсантъ» і выданне slon.ru у нядзелю паведамілі, што іх сайты падвергліся хакерскаму нападу.

Намеснік галоўнага рэдактара «Эхо Москвы» Уладзімір Варфаламееў заявіў, што з-заDDoS-нападу сайт працуе з перабоямі.

На сайце «Коммерсант» напісана, што «IT-адмыслоўцы […] пакуль спраўляюцца з хакерскімі нападамі, зараз сайт kommersant.ru даступны».

«Магутнасць DDoS-нападу, якой падвяргаецца сайт „Коммерсанта“ з сённяшняй раніцы, параўнальная з тым, што адбывалася ў 2008 годзе, калі атака на kommersant.ru працягвалася некалькі сутак», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook дырэктар кампаніі «Коммерсант-Холдынг» Дзям’ян Кудрявцев.

Аб хакерскіх нападах таксама паведамілі тэлеканал «Дождж» і сайт Slon.ru.

Сёння ў Расіі ідуць акцыі апазіцыі, скіраваныя супраць заўтрашняй інаўгурацыі Пуціна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?