22:22

Бартосіка і 11 удзельнікаў канцэрта адпусцілі, узяўшы адбіткі пальцаў. У Сімбірова ўзялі тлумачэнне. Ён аспрэчыў абвінавачванне міліцыянтаў, што пры затрыманні супраціўляўся. Правялі экспертызу на алкаголь. Яна паказала, што Сімбіроў цьвярозы. Што з ім будзе далей міліцыянты не кажуць.

***

Пад Мінскам ля станцыі «Зялёная» затрыманыя ўдзельнікі сустрэчы з беларускімі бардамі Змітром Бартосікам і Ігарам Сімбіровым.

Самі музыкі і яшчэ прынамсі 15 чалавек цяпер знаходзяцца ў міліцыі Ждановічаў. Адна з удзельніцаў сустрэчы паведаміла, што міліцыянты ніяк не аргументуюць затрыманне. Ва ўсіх бяруць адбіткі пальцаў і адпускаюць, сказала яна.

Зміцер Бартосік — бард, журналіст, былы аўтар «Нашай Нівы», а цяпер супрацоўнік «Радыё Свабоды», нядаўна мы перадрукоўвалі яго падарожжа ў Траскоўшчыну пад Ракавым.

Ігар Сімбіроў — таксама актывіст кампаніі «Гавары праўду!» з Асіповічаў, толькі сёння адбыў 10-суткавы арышт на Акрэсціна. Ён быў затрыманы 26 красавіка ў Мінску перад «Чарнобыльскім шляхам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?