Свет2020

Экзіт-полы: Алянд становіцца прэзідэнтам Францыі

Сацыяліст набраў у другім туры каля 52% галасоў.

Як перадае сайт тэлеканала TF1, сацыяліст Франсуа Алянд становіцца новым прэзідэнтам Францыі. Такія вынікі даюць экзіт-полы. За Алянда аддалі свае галасы прыкладна 52/% выбарцаў, тады як за дзейнага прэзідэнта Нікаля Сарказі — каля 48%.

Прадстаўнікі выбарчага штаба Сарказі прызналі пройгрыш выбараў.

Падчас сваёй кампаніі Алянд сцвярджаў, што Францыя знаходзіцца ў крызісе і яе патрэбныя перамены. Алянд абяцае павысіць падаткі на буйныя карпарацыі і людзей, якія атрымліваюць больш за 1 млн еўра ў год.

Кандыдат ад сацыялістаў хоча таксама павялічыць памер мінімальнай аплаты працы, даць працоўныя месцы 60 тыс. настаўнікам і знізіць для некаторых катэгорый працоўных ўзрост выхаду на пенсію з 62-х да 60-ці гадоў

Алянд будзе другім пасля Франсуа Мітэрана (1981–1995) прэзідэнтам-сацыялістам у пятай французскай рэспубліцы.

Франсуа Алянду 57 гадоў. Ён нарадзіўся ў Руане (Нармандыя) ў сям’і ўрача і сацыяльнай работніцы. Адукацыю атрымаў у парыжскім Інстытуце палітычных даследаванняў, дзе вывучаў права і бізнэс.

Служыў у войску. На выбарах 1981 быў даверанай асобай Мітэрана. Колькі разоў быў дэпутатам парламента ад Сацыялістычнай партыі. З 2001 да 2008 — мэр горада Цюль на поўдні Францыі.

Мае чатырох дзяцей ад першага шлюба. Цяпер жанаты з журналісткай Валеры Трыервейлер.

Да 20.00 (21:00 па Мінску) ужо апрацаваны 49,92% бюлетэняў. Па апошняй інфармацыі, яўка на выбарах складае 78,15%, што ніжэй за паказчык 2007 года (83,97%).

Канчатковыя вынікі, як чакаецца, будуць абвешчаныя ў ноч на панядзелак.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне8

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне8

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць