Антоніа Контэ вярнуў «Юве» на вяршыню серыі А упершыню з часоў маджыгейта.

У матчы перадапошняга тура «Ювентус» у гасцях перамог «Кальяры» 2:0 і датэрмінова заваяваў залатыя медалі італьянскага футбольнага чэмпіянату.

У Мілане «Інтэр» у прынцыповым дэрбі абыграў «Мілан» 4:2, не пусціўшы «расанэры» на першае месца.

Пасля 37 тураў: «Ювентус» — 81, Мілан — 77, Удынэзэ — 61, Лацыё — 59, Напалі, Інтэр — 58…

Цікава, што «Ювентус» у сёлетнім першынстве не прайграў ніводнага матчу. Пасля 37 гульняў у яго на рахунку 22 перамогі і 15 нічыіх. У «Мілана» — 6 паразаў.


Juventus celebrate winning scudetto part 1 по TenMillionSlaves

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?