Жартаўнікі стварылі фэйкавы твітар Кім Чэн Ыну. Стварэнне падробныях акаўнтаў вядомых палітыкаў у сацыяльных сетках ужо стала сусветнай практыкай. Звычайна яны хутка робяцца папулярнымі, але з цягам часу загрувашчваюцца і губляюць актуальнасць. Некаторыя, аднак, жывуць доўга, як, напрыклад, «твітары» Ангелы Меркель, Дзмітрыя Мядзведзева ці Генры Кісінджэра. Але найлепшым варта прызнаць фэйкавы твітар Кім Чэн Ына, які менш чым за паўгода займеў больш чым 100 000 фаловераў.

Як кожны лідар дзяржавы, «Кім Чэн Ын» піша шмат пра сябе і свой народ:

Ад таго часу як я стаў Вярхоўным Лідарам, я стварыў 500 000 працоўных месцаў. Сакрэт у тым, што не абавязкова трэба плаціць людзям.

Ад студзеня маю больш за 100 000 фаловераў, не ўлічваючы 24 мільёны, у якіх няма выбару.

Я быў звычайным беспрацоўным, жыў дома. Цяпер у мяне ёсць ядзерная зброя. Усё крута, ёў!

Ці выглядаю я тоўстым на фоне свайго народу?

У фэйкавым твітары многа допісаў на тэму няўдалага пуску ракеты:

Апошняя прапанова: мы адмяняем запуск ядзернай ракеты у абмен на IPad 3.

Мая ракета не ўзляцела. Я клянуся, такога ніколі не бывала раней.

Ракета выглядала вельмі салідна, калі я пабачыў яе ў IKEA.

Пытанне этыкету: калі твая ракета падае, ці абавязаны ты і далей карміць навукоўцаў?

Апошні раз я набываў ракету праз eBay!

І, вядома, міжнародныя навіны:

Толькі што наняў трох звольненых чувакоў з амерыканскай Сакрэтнай Службы, каб яны дапамаглі мне знайсьці жанчын, ёў!

Пуцін атрымаў 59%. Ведаеце, як я гэта называю? Час арыштаваць 41%!

Выглядае, што Бірма рухаецца ў бок дэмакратыі. Цяляты!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?