Цяпер самы цяжкі момант для Насты Азаркі: дачка яшчэ замалая, каб мама магла падпрацоўваць. У той жа час гэта самыя цяжкія месяцы з пункту гледжання фізічнай і псіхалагічнай нагрузкі на маму. Будуць рэзацца зубкі, а запас сілаў маладой мамы — усё меншы.

Таму ад сяброў Насты просьба: калі ласка, хто можа, дапамажыце Насце зараз. Адзежы ёй нааддавалі досыць, але трэба грошы. Таму, хто можа, зрабіце ёй грашовыя пераводы.

Вось паштовы адрас, пераводы можна зрабіць на кожнай пошце:

Азарка Настасся Аляксандраўна

222621 Нясвіжскі раён, вёска Рудаўка вул.Юбілейная 6-3

Дарэчы, у нядзелю 6 траўня, на свята Георгія Пераможца, Міхалінку хрысцілі. Хросным бацькам стаў Яўген Скочка, адзін з пачынальнікаў Маладога Фронту, а цяпер бацька траіх дзяцей, а хроснай мамай — Валянціна Шчарбакова, кіраўніца нясвіжскага літаратурнага аб'яднання «Валошкі» і мама чатырох дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?