мытнікі плануюць правесці страйк 8, 10 і 11 мая, паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Чакаецца, што 8 мая забастоўка будзе доўжыцца з 10.00 да 12.00, а 10 мая — з 10.00 да 22.00. 11 мая мытнікі збіраюцца страйкаваць з 7.00. Пра час заканчэння страйку пакуль не паведамляецца.

«Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўсім, хто ў гэтыя дні збіраўся перасякаць мяжу, улічваць гэта. Бо, як паказвае практыка, прапускная здольнасць у такі час рэзка зніжаецца», — растлумачыў Аляксандр Цішчанка. Ён адзначыў, што трэба альбо рыхтавацца да чэргаў, або ў гэтыя дні зусім не ехаць.

Мытнікі хочуць правесці так званую італьянскую забастоўку ў сувязі з адмовай урада павялічыць памер грашовага ўтрымання сілавых ведамстваў. Яе сутнасць у тым, што супрацоўнікі выходзяць на працу, але службовыя абавязкі выконваюць вельмі павольна, дадае auto.onliner.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?