Фота Станіслава Коршунава, «Брестская газета».

Фота Станіслава Коршунава, «Брестская газета».

У гомельскай гімназіі №36 імя І. Мележа працягваецца набор у першыя класы, у тым ліку з беларускай мовай навучання. Як паведамілі «НН», на дадзены момант пададзена каля 4 заяваў, прыём дакументаў працягнецца да 15 чэрвеня.

У гомельскай гімназіі №36 дзейнічае тры музея, шэраг гурткоў — фальклорныя, тэатральныя, этнаграфічныя спартыўныя. Пры гімназіі традыцыйна ладзяцца «Мележаўскія чытанні».

Кантакты: Гомель, гімназія № 36 імя І. Мележа (бр. Лізюковых, 16). Т.: (0232) 48-10-27, 48-13-73.

У брэсцкай пачатковай школе №34 летась у першы клас з беларускай мовай навучання пайшлі вучыцца 5 дзяцей. Сёлета набор яшчэ не пачаўся. «Заявы будуць прымацца з 2 чэрвеня па 28 жніўня», — паведамілі ў школе.

Кантакты: Брэст, пачатковая школа №34 (Маскоўская, 386/1). Т.: (0162) 42-02-72.

* * *

Калі вы хочаце аддаць дзіця ва ўжо існую беларускамоўную школу, улічыце, што часам у школе набіраюць у класы з рознымі замежнымі мовамі (напрыклад, у гімназіі №23 Мінска традыцыйна «А» клас — з англійскай, а «Б» — з кітайскай). Каб выбраць дзіцяці тое, што вы лічыце патрэбным, звяртайцеся ў школу як найраней, каб падаць заяву ў першы ж дзень прыёму дакументаў, інакш усе месцы могуць аказацца занятыя.

Калі вы хочаце стварыць беларускамоўны клас у найбліжэйшай да вас школе, вам прыйдзецца згуртаваць аднадумцаў. У гэтай справе ўсё залежыць ад вас. Аддзелы адукацыі і адміністрацыі школаў паспрыяюць вам, калі вы будзеце не адны. Шукайце таварышаў і супольцеся.

Мінск. Беларускамоўныя школы і гімназіі

Гімназія №4 (Кунцаўшчына, 18): навучанне ў фізіка-матэматычных, хіміка-біялагічных і філалагічных класах.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 258-49-71, 258-49-74.

Гімназія №23 (пр. Незалежнасці, 45): выкладанне на высокім узроўні англійскай, кітайскай, польскай моваў.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 284-47-62, 284-87-16.

Гімназія №9 (Сядых, 10): паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае — польскай. Прапануе вывучэнне прадметаў музычнага цыкла.

Т.: (017) 283-04-21, 281-38-04.

Гімназія №28 (Ракасоўскага, 93): паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы.

E-mail: [email protected].; т.: (017) 248-32-02, 248-12-64.

Гімназія №14 (Васняцова, 10): паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў.

Т.: (017) 295-01-33, 295-21-31.

СШ №190 (Нiкiфарава, 19): выкладанне на беларускай і расійскай мовах. Бясплатная музычная адукацыя і спартыўныя секцыі.

Т.: (017) 260-24-90; е-mail: [email protected].

СШ №60 (Лібкнехта, 82) — навучанне з музычным ухілам. У школе дзейнічаюць гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб’яднанні.

Т: (017) 208-69-74, 209-94-49.

СШ № 68 (зав. Ахоцкі, 17): набор у класы з фальклорна-тэатральным напрамкам.

E-mail: [email protected]; т. (017) 243-76-82.

Мінск. Белмоўныя класы ў расійскамоўных школах

CШ №11 (Асаналіева, 14) — школа з агульнаэстэтычным ухілам.

Т.: (017) 277-45-34, 275-59-10.

* * *

СШ №72 (Халмагорская, 59) — сёлета будзе набірацца адзін беларускамоўны першы клас. Дадаткова — вывучэнне англійскай мовы, мастацкі ўхіл.

Т.: (017) 246-53-71, 246-52-42.

* * *

СШ №108 (Уральская, 15) — спартыўныя гурткі і секцыі, вячэрнія класы.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 245-20-41.

* * *

СШ №131 (Убарэвіча, 74) — вывучэнне замежных моваў (нямецкай, польскай, французскай, іспанскай, шведскай), харэаграфіі.

Т.: (017) 340-62-38, 345-14-12.

* * *

СШ №180 (Радужная, д.8, корп.3) — паглыбленае вывучэнне англійскай мовы.

Т.: (017) 250-10-49.

* * *

СШ №209 (Рафіева, 91) — вывучэнне французскай мовы, вакальныя студыі, спартыўныя секцыі.

Т. (017) 274-69-71, 256-48-77.

* * *

СШ №110 (Брэсцкая, 66) — дзейнічае праграма «Здароўе».

Т. (017) 278-58-81, 278-11-12.

***

Брэст

Пачатковая школа №34 (Маскоўская, 386/1)

Т.: (0162) 42-02-72.

Гомель

Гімназія № 36 імя І. Мележа (Бр. Лізюковых, 16)

Т.: (0232) 48-10-25, 48-13-73.

Гродна

СШ №32 (Ліможа, 11)

Т.: (0152) 48-50-48; 43-64-03.

Магілёў

СШ №1 (Першамайская, 24)

Т.: (0222) 22-12-64; 31-07-85.

Баранавічы

СШ №14 (Піянерская, 98)

Т.: (0163) 42-51-50.

* * *

Дзіцячыя дашкольныя ўстановы Мінска, дзе ёсць беларускамоўныя групы:

Заводскі раён

ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а). Т.: (017) 245-12-92.

Кастрычніцкі раён

ДДУ №97 (Ландэра, 18). Т.: (017) 277-89-11, 277–49–20; [email protected].

Ленінскі раён

ДДУ №101 (Якубава, 60). Т.: (017) 238-88-61.

Маскоўскі раён

ДДУ №143 (Караля, 3б). Т.: (017) 200-96-20.

ДДУ №412 (пр. Газеты Праўда, 64а). Т.: (017) 271-68-47.

ДДУ №473 (Ясеніна, 6/4). Т.: (017) 271-94-06.

ДДУ №541 (Ясеніна, 137). Т.: (017) 205-37-24.

Партызанскі раён

ДДУ №543 (Бумажкова, 39). Т.: (017) 235-36-02.

Першамайскі раён

ДДУ №220 (Каліноўскага, 11а). Т.: (017) 265-23-02.

ДДУ №273 (Каліноўскага, 89. Т.: (017) 263-06-84.

ДДУ №522 (Русіянава, 23). Т.: (017) 260-65-01.

ДДУ №66 (пр. Незалежнасці, 102а). Т.: (017) 264-60-52.

ДДУ№361 (Цікоцкага, 44). Т.: (017) 263-38-28.

Савецкі раён

ДДУ №314 (Багдановіча, 68а). Т.: (017) 234-25-61.

Фрунзенскі раён

ДДУ №561 (Сухараўская, 9). Т.: (017) 259-09-90.

ДДУ №534 (Матусевіча, 59). Т.: (017) 257-76-91.

ДДУ №570 (Чайлыткі, 8). Т.: (017) 215-60-44

Цэнтральны раён

ДДУ № 187 (Кахоўская,64а). Т.: (017) 213-06-71 — 6 груп, афіцыйна цалкам беларускі.

ДДУ № 218 (б-р Шаўчэнкі, 13). Т.: (017) 288-09-33.

ДДУ № 234 (Карастаянавай, 19). Т.: (017) 288-50-75.

ДДУ № 503 (Радужная, 4, корп.2). Т.: (017) 234-36-05.

Глядзі яшчэ: Шукаю бацькоў для стварэння беларускамоўнай групы ў садку

* * *

Дасылайце ў Рэдакцыю інфармацыю пра беларускамоўнае навучанне ў вашай вобласці і раёне. Пішыце пра новыя ініцыятывы бацькоў і ўпраўленняў адукацыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?