У параўнанні з папярэднім матчам зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па хакеі, у складзе каманды адбыліся змены.

У стартавым складзе выйдзе галкіпер мінскага «Дынама» Андрэй Мезін. Віталь Коваль, які гуляў з Фінляндыяй (0:1) і Швейцарыяй (2:3), пацягнуў спіну падчас учорашніх заняткаў на зямлі. Аднак, паводле словаў Кары Хейкіля, ратацыя галкіпераў і без таго была запланаваная.

З вяртаннем у строй Аляксандра Кітарава, трэнерскі штаб рашыўся на перастаноўкі ў атакуючых звёнах. Тройкі форвардаў набылі такі выгляд: Грабоўскі — Калюжны — Угараў, Кулакоў — Кавыршын — Кальцоў, Дрозд — Стась — Мялешка, Сцяпанаў — Кітараў — Коласаў.

У абароне Хейкіля па-ранейшаму мае намер выкарыстоўваць 7 абаронцаў, паведамляе «Спартыўная панарама».

Матч Беларусь — Казахстан пачнецца сёння ў 16.15.
Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал «Беларусь-2».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0