Пра гэта паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Аляксандр Дзікусараў на брыфінгу ў Кіеве.

«У сувязі з тым, што шэраг кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаў па розных прычынах не змогуць прыняць удзел у 18-м саміце краін Цэнтральнай Еўропы, Украіна лічыць мэтазгодным перанесці саміт і не праводзіць яго 11--12 мая ў горадзе Ялта», -- сказаў ён.

Паводле Дзікусарава, мерапрыемства адбудзецца ў больш познія тэрміны, якія будуць вызначаныя па дыпламатычных каналах.

Як паведамлялася, пяцёра прэзідэнтаў еўрапейскіх краін -- Румыніі, Албаніі, Харватыі, Чэхіі і Чарнагоры -- прама заявілі пра адмову ад удзелу ў саміце з-за справы экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі. Прэзідэнт Германіі не заяўляў гэтага прама, але менавіта гэтая прычына адмовы выцякала з каментароў МЗС Германіі.

Акрамя таго, прэзідэнты Балгарыі, Латвіі, Эстоніі, Італіі, Аўстрыі і Славеніі адмовіліся прыбыць на саміт, афіцыйна спаслаўшыся на іншыя прычыны, пры гэтым у некаторых выпадках усё ж была выказана занепакоенасць справай Ю.Цімашэнкі.

Пацвердзілі свой удзел у саміце прэзідэнты Літвы, Польшчы, Славакіі і Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?