9 мая ў Празе, у клубе Matrix на Жыжкаве адбудзецца вялікі канцэрт гурту «Крамбамбуля» поўным складам. Музыкі будуць прэзэнтаваць новую праграму «Драбадзі-драбада», зайграюць і старыя хіты.

«Так, на Дзень Перамогі, — кажа Лявон Вольскі — І не варта спрачацца — хто каго перамог: мы іх, яны нас, ніхто нікога ці мы самі сябе. Не варта спрачацца. Не варта пырскаць слінай ды эксплуатаваць вобраз ворага. Не варта сварыць людзей.

Не варта рабіць піяр на складаных падзеях мінулай вайны.
Бо калі пастаянна крычаць пра вайну, яна пастукаецца да цябе у шыбу.
Хопіць войнаў. Хопіць варожасці! Мы сябруем з немцамі, палякамі, французамі і усімі астатнімі. І мы радуемся, смяемся і танчым. І будзем рабіць гэта ў Дзень Перамогі. І пераможам.
Хадзем з намі! Драбадзі-драбада

Арганізатары канцэрта, акрамя музыкі, абяцаюць сюрпрызы і бясплатную чарку крамбамбулі кожнаму наведніку.

Квіткі можна замовіць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0