Патрыятызм — залог эканамічных поспехаў і росту дабрабыту людзей. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі 9 мая пасля шэсця ветэранаў і цырымоніі ўскладання кветак да помніка Перамогі ў Мінску.
«Патрыятызм — гэта не толькі зброя ў руках, сёння патрыятызм — у мазгах людзей, гэта і эканамічная перамога, і захаванне сацыяльных асноў, традыцый, гэта шматпланавае паняцце», — цытуе Лукашэнку яго
Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад ЗША.
«Паглядзіце на амерыканцаў — гэта Савецкі Саюз у квадраце. Яны проста прасякнутыя гэтым патрыятызмам, яны вядуць захопніцкія войны, але яны лічаць, што яны маюць рацыю, ім убілі ў мазгі гэты патрыятызм, гонар за Злучаныя Штаты Амерыкі», — сказаў Лукашэнка.
«А мы чаму не маем права сёння не толькі гаварыць, але і быць патрыётамі? Мы павінны быць яшчэ большымі патрыётамі», — падкрэсліў ён.
«Будзеш патрыётам — усё іншае да гэтага прыкладзецца, будзеш любіць радзіму — будзеш працаваць на карысць гэтай радзімы, будуць і эканамічныя поспехі, і заработная плата, і развіццё, і дабрабыт», — перакананы беларускі кіраўнік.
0
0
0
0
0
0