Расейскія кампаніі з сакавіка могуць спыніць давальніцкую перапрацоўку нафты на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах. Нафтавікі лічаць, што ім выгадней вырабляць паліва ў Расеі.

У сакавіку ад давальніцкіх паставак адмовіліся «Лукойл» і «Руснефть». Па схеме працэсінгу працягваюць працаваць «Славнефть» і «Роснефть», але пры захаваньні існых падатковых умовах нафтаперапрацоўкі яны таксама адмовяцца ад паставак. У гэтым выпадку загрузка беларускіх НПЗ будзе забясьпечвацца толькі за кошт іх уласных і прыцягнутых рэсурсаў. Зыходзячы з раней заплянаванага сярэднемесячнага аб’ёму перапрацоўкі ў 1,8 млн т, для закупкі нафты патрэбна больш за 400 мільёнаў даляраў штомесяц, але ў беларускіх НПЗ такіх грошай няма.

Паводле неафіцыйных зьвестак дасьледніцкага цэнтру «Кортес», страты беларускіх прадпрыемстваў ужо сягаюць 120 мільёнаў даляраў.

Беларускія ўлады мусяць зрабіць выбар: або зьнізіць падатковы цяжар з нафтаперапрацоўкі й зрабіць яе рэнтабэльнай, або заняцца фарсіраваным разьвіцьцём іншых галінаў, уважае Яраслаў Раманчук, кіраўнік дасьледніцкага цэнту Мізэса ў Менску.

«Ведомости»: Минск останется без нефти

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0