Не ведаю, як і дзякаваць нястомнаму, працавітаму, таленавітаму Сяргею Шапрану, які з майго мармытання зрабіў цэлую кнігу.

На яе старонках я стараўся быць разумным і шчырым. Не ведаю, наколькі мне гэта ўдалося, — гэта ўжо хай чытачы мяркуюць.
Калі некаму нешта спадабаецца — гэта зноў дзякуй Сяргею Шапрану!

Маэстру Сяргею,
Пану Шапрану
Спяшаю сказаць
І падзяку й пашану.

Пакуль у нас будуць
Старацца Сяргеі,
Убачыць нас плён,
Не звядуцца надзеі.

Чытачам жа хачу пажадаць веры ў наш народ, у нашу будучыню і ў саміх сябе.
Без веры ў саміх сябе няма чалавека. Вера павінна быць нават на краі адчаю. Таму і маё пажаданне: хай вас трымае вера — вера ў тое, што вы ёсць, што вы будзеце, што
вы — неўміручыя.

Рыгор Барадулін

8.v. 2012 г.

* * *

Прэзентацыя кнігі-споведзі Рыгора Барадуліна — 10 мая, кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0