Спадарства! Ня гледзячы на цёплае надвор’е, запрашаем Вас з дзеткамі разам правесьці нядзельную раніцу. Традыцыйна будуць майстар-класы.

Таксама гэтым разам будзе слінгадыскатэка — для Вас выступяць мамачкі з дзеткамі ў слінгах, а пасьля мы ўсе разам патанцуем і добра пабавім час.

І завершыць нашае свята цудоўны струнны квартэт «Аніма» (скрыпкі, альт, віяланчэль).

Гэтым разам кошт квітка 30 000, без чэк-бару. Дарослым і дзеткам да года — уваход вольны.

Чакаем!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0