«Нам трэба было ладзіць імпрэзу на ганку», — такімі словамі пачаў паэт Міхась Скобла прэзентацыю кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо
На імпрэзе былі госці чаканыя і нечаканыя. Пра Барадуліна казалі яго сябры Генадзь Бураўкін і Уладзімір Някляеў.
Маленькай сенсацыяй стала з’яўленне перакладчыка і былога старшыні фінскагаякі колісь уладкаваў побыт Васіля Быкава ў Хельсінкі. Ён сказаў нямала цёплых словаў і пра «Рыгор’я» Барадуліна, адшукаўшы ў яго паэзіі паўночную фінскую струну.ПЭН-цэнтра Юка Малінена,
«Шапран на роўных гаварыў з Барадуліным», —заўважыў Генадзь Бураўкін, даўні
Рэдактар НН Андрэй Скурко адзначыў, што
кніга вартая таго, каб за права яе выдаць біліся найбуйнейшыя дзяржаўныя выдавецтвы.«Яны ад яе адбіваліся», — сумна пажартаваў Генадзь Бураўкін.
Уладзімір Някляеў, парывіста прыціскаючы руку да сэрца, дзякаваў Сяргею Шапрану. Паэт згадваў, як у свой час пачынаў запісваць успаміны актрысы Ларысы Александроўскай, аднак тая праца не была завершаная.
Фіксацыя ўспамінаў — няпростая справа, аднак дапамагае дакрануцца да унікальнай гісторыі.
Не абмінулі ў часе гутаркі і Караткевіча, які прысвяціў Барадуліну «Ладдзю роспачы».
«Калі б Гервасій Выліваха пісаў вершы, яны былі б такімі, як у Барадуліна», —казаў Міхась Скобла, падкрэсліваючы жыццесцвярджальнасць паэзіі дзядзькі Рыгора.
Песню «Дробненькі дожджык» з тае аповесці, а таксама песні на вершы Барадуліна, цудоўна праспявала пад гітару Таццяна Матафонава.
Выданне можна набыць у кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а), хутка яно трапіць у іншыя кнігарні і да незалежных распаўсюднікаў.