Першы ў Беларусі аквапарк аб'яўляе конкурс на найлепшую назву забаўляльнага комплексу, піша «Вечерний Минск».

Свае прапановы можна дасылаць па адрасе: праспект Ракасоўскага, 44, Мінск, 220095, з паметкай «Аквапарк», а таксама на электронны адрас [email protected].

Пераможца будзе абвешчаны 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень абароны дзяцей. Шчасліўчык атрымае бестэрміновы абанемент у аквапарк на дзве персоны.

Што тычыцца самога аквапарку, то яго адкрыццё намечана на сакавік 2013 года. Комплекс размесціцца ў раёне праспекта Пераможцаў на тэрыторыі, прылеглай да вадасховішча Дразды. Па сваёй велічыні аквапарк стане пятым у Еўропе. Улетку яго адначасова змогуць наведваць 7,8 тысячы чалавек, у халодны час года — 6,7 тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?