Паводле газэты «Недвижимость Белоруссии» сярэдні кошт менскай аднапакаёўкі складае 61570 даляраў ЗША, пры гэтым квадратны мэтар такога жыльля падаражэў за тыдзень на 48 даляраў і каштуе цяпер 1790 у.а. У той жа час сайт realt.by падае вышэйшыя кошты на аднапакаёўкі – 64700 у.а. за кватэру, 1866 за кв.м. (+49 даляраў за тыдзень).

Найхутчэй даражэюць таксама трохпакаёвыя кватэры – квадратны мэтар падрос на 41 даляр, а сярэднюю трохпакаёўку ў Менску сёньня можна набыць за 102550 у.а. (107300 паводле realt.by).

Незалежныя назіральнікі дзівяцца, што менскія кошты пачынаюць адпавядаць эўрапэйскім – напрыклад у Бэрліне аднапакаёўка ў сярэднім каштуе 50 тыс. эўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?