Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 12 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°С, днём плюс 17—23°С, па паўднёвым усходзе плюс 24—29°С, у паўночна-заходніх раёнах плюс 11—16°С.

У Мінску 12 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, раніцай і днём дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°С,

днём плюс 20—22°С, увечары паніжэнне да плюс 11—13°С.
13 мая ў Беларусі рэзка пахаладае.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°С, па паўднёвым усходзе да плюс 10°С,
днём плюс 9—15°С.

14 мая ў краіне пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—8°С, на большай частцы тэрыторыі краіны на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — мінус 3°С,

днём плюс 12—19°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?