Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал буйнога тэніснага турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам 3.755.140 еўра. У чацвёртым крузе яна за 1 гадзіну і 55 хвілін перамагла кітаянку Лі На (8-ы нумар рэйтынгу) у трох сэтах — 3:6, 6:3, 6:3.

У першым крузе Азаранка перамагла расіянку Святлану Кузняцову (28) — 7:6 (7:5), 6:4, у другім — чэшку Андрэа Главачкаву (117) — 6:3, 7:6 (7:2), у трэцім — сербку Ану Іванавіч (15) — 6:4, 6:4.

У паўфінале беларуска згуляе з пераможцай пары Агнешка Радваньска (Польшча, 3) — Варвара Лепчанка (ЗША, 77)

У гэтым сезоне Азаранка правяла 35 сустрэч, у якіх атрымала 33 перамогі і пацярпела два паражэнні (стартавая серыя — 26:0). Спартсменка выйграла чатыры турніры (у Сіднэі, Доху, Індыян-Уэлсе, а таксама адкрыты чэмпіянат Аўстраліі), зарабіўшы з пачатку года 4.070.580 долараў ЗША (з пачатку кар'еры — 13.003.937 долараў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?