Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач -- намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алег Арнаутаў вызвалены ад займанай пасады.
Гэту інфармацыю пацвердзілі ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя, але адмовіліся ўдакладніць прычыны вызвалення Арнаутава ад пасады.
Там паведамілі, што "пакуль што ніхто на гэтую пасаду не прызначаны". Арнаутаў займаў гэную пасаду з верасня 2010 года.