Дадатковыя білетныя касы плануецца адчыніць па адрасе: вуліца Кірава, 2.

Цяпер набыць квіткі на цягнікі ва ўнутрырэспубліканскіх напрамках, у краіны СНД і Балтыі, а таксама аформіць праязныя дакументы, аплачаныя цераз Інтэрнэт, у Мінску можна ў білетных касах на плошчы Прывакзальная, 3 (кругласутачна), вуліцах Бабруйская, 4 (кругласутачна) і Варанянскага, 6 (у будні з 9.00 да 20.00, у суботу і нядзелю з 9.00 да 19.00), станцыях Мінск-Усходні (вуліца Смаленская, 2, кругласутачна), Сцяпянка (кругласутачна), Мінск-Паўночны (падземны пераход станцыі метро «Маладзёжная», штодня з 06.30 да 19.30), Ждановічы (кругласутачна), а таксама прыпыначных пунктах «Масюкоўшчына» (кругласутачна) і «Лебядзіны» (штодня з 6.40 да 18.40).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?